16.07.2017 / 10:10

Усе сакрэты найноўшага беларускага танка ВІДЭА 32

Дзяржкамваенпрам апублікаваў першае відэа з выпрабаванняў танка Т-72БМЭ, створанага спецыялістамі 140-га бранятанкавага завода. У роліку паказаныя таксама працэс зборкі, абсталяванне і магчымасці машыны.

Т-72БМЭ здольны знішчыць любую цэль на адлегласці да 5,5 кіламетра. Хуткастрэльнасць 125-мм гарматы дасягае 8 стрэлаў у хвіліну, паколькі выкарыстоўваецца аўтамат зараджання, паведамляе tut.by.

У параўнанні з папярэднімі мадыфікацыямі павялічылася дакладнасць паражэння цэляў дзякуючы ўстаноўцы оптыка-электроннай сістэмы кіравання агнём «Эса-72У».

Датчыкі, устаноўленыя на танку, сочаць за ветрам, атмасферным ціскам, тэмпературай, адсочваюць тангаж, пазіцыю прылады і тэмпературу зарада.

Наяўнасць цеплавізара дазваляе паражаць цэлі ў любое надвор'е і час сутак на адлегласці да 3500 метраў.

Наяўнасць дадатковых супрацькумулятыўных рашотак і экранаў з блокамі дынамічнай броні павышаюць абарону ад ручнога супрацьтанкавага гранатамёту і супрацьтанкавай кіравальнай ракеты ў 1,5-1,8 раза.

Т-72БМЭ абаронены ад хімічнай, біялагічнай зброі, а таксама радыёактыўных рэчываў.

Яшчэ адной асаблівасцю танка стала наяўнасць дапаможнага дызельнага рухавіка, ён неабходны для эканоміі паліўна-змазачных матэрыялаў, а таксама калі баявая машына, напрыклад, знаходзіцца ў засадзе. Дадатковы рухавік дазваляе Т-72БМЭ круціць вежу без задзейнічання асноўнага сілавога агрэгата, а таксама сілкуе бартавое абсталяванне. Расход паліва пры яго выкарыстанні складае 4-5 літраў на гадзіну.

Рухавік В84МС магутнасцю 840 к.с. дазваляе разганяць танк па шашы да 70 км/г, на перасечанай мясцовасці хуткасць крыху ніжэй — 50 км/г. Запас ходу — 650 км, з дадатковымі бакамі — 850 км.

Водныя перашкоды танку таксама не страшныя: пасля 20-хвіліннай падрыхтоўкі Т-72БМЭ можа фарсіраваць раку глыбінёй пяць метраў. Без падрыхтоўкі баявая машына можа пераадолець брод глыбінёй 1,2 метра.

nn.by

4
М113 / Адказаць
16.07.2017 / 10:20
Толькі набылі ў войска расейскі Б3, ага.
Хаця што тое, што гэта - смецце, канешне, але на іншае грошай няма.
0
... / Адказаць
16.07.2017 / 10:34
НН, што за 140-ы бранятанкавы??? "140-ы танка-рамонтны завод"
12
Мацей Бурачок / Адказаць
16.07.2017 / 10:52
Крутой танк
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру