Слонімскі выканкам не дазволіў пікет супраць вучэнняў «Захад-2017»
Слонімскі выканкам сцвярджае ў лісце з адмовай, што дакументы, дасланыя заяўнікамі для дазволу на правядзенне пікету, не адпавядаюць артыкулу 5 закону «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», піша belsat.
Паводле словаў актывіста Паўла Севасьцяна, які атрымаў адказ з выканкаму, заяўку падавалі згодна з законнымі патрабаваннямі, але ўлады ў адмове не ўдакладнілі, што канкрэтна не адпавядае закону.
Актывісты адзначаюць, што не здзіўленыя такім рашэннем уладаў, паколькі сябрам апазіцыі і раней адмаўлялі ў правядзенні пікетаў у горадзе.
nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ