16.07.2017 / 11:37

«Зялёным чалавечкам» забаранілі ўезд у Фінляндыю 10

У Фінляндыі ўступілі ў сілу папраўкі ў заканадаўства, якія забараняюць уезд у краіну вайскоўцам без апазнавальных знакаў. Папраўкі прыняты ў інтарэсах «забеспячэння тэрытарыяльнай недатыкальнасці» краіны.

Фота Mikhail Japaridze, AOP

Пастанову аб унясенні адпаведных зменаў у прававыя акты падпісаў фінскі прэзідэнт Саулі Нііністэ, паведамляе DW са спасылкай на нацыянальную тэлерадыёвяшчальную кампанію Yle.

Пад дзеянне паправак, якія прымаюцца ў інтарэсах «забеспячэння тэрытарыяльнай недатыкальнасці» краіны, падпадаюць вайскоўцы, «якія дзейнічаюць альбо наўпрост у інтарэсах замежнай дзяржавы, альбо ад яе імя, альбо са згоды гэтай дзяржавы», адзначаецца ў публікацыі.

Гаворка ідзе, у першую чаргу, пра тыя выпадкі, калі гэтыя асобы перамяшчаюцца арганізавана і са зброяй, удакладняецца ў матэрыяле выдання. За парушэнне забароны пагражае крымінальная адказнасць.

nn.by

20
ухарь стульчак / Адказаць
16.07.2017 / 11:48
ИНтересно, как финские полицейские или погранцы арестуют общевойсковую дивизию?
3
Eugene Mayseythick / Адказаць
16.07.2017 / 12:26
І ў Беларусі не пашкодзілі б такія папраўкі. А то штосьці вельмі незразумела, што далей будзе.
17
мид рф / Адказаць
16.07.2017 / 12:50
ну все, теперь страна защищена. а то судя по тексту статьи раньше можно было безнаказанно пересекать границу организованными вооруженными группами. теперь же зеленым человечкам совесть не позволит нарушить закон. ну или уголовной ответственности испугаются.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру