16.07.2017 / 12:15

Чарговая інтэрнэт-вайна: літоўцы запусцілі флэшмоб супраць прапаганды Крамля 74

Пакуль беларусы паніжаюць рэйтынг старонкі «Савушкавага прадукта» ў фэйсбуку, літоўцы штурмуюць афіцыйную старонку МЗС Расіі і масава пакідаюць на ёй злыя каментары.

Прычынай для такой інтэрнэт-акцыі стала нядаўняя заява расійскага Міністэрства замежных спраў, дзе партызан краін Балтыі назвалі злачынцамі. Гаворка ідзе пра «лясных братоў» — так неафіцыйна называюць узброеныя нацыянальна-вызваленчыя сілы, якія дзейнічалі ў 1940-1950-я гады на тэрыторыі Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Ініцыятарам флэшмобу стаў вядомы журналіст Андрус Тапінас, які абурыўся тым, што на расійскую прапаганду літоўская інфармацыйная прастора амаль ніяк не адрэагавала.

«Калі МЗС РФ на сваёй афіцыйнай старонцы можа паліваць нас брудам, мы на гэта можам адказаць. Ідзіце на іх старонку ў Facebook і пакіньце там ветлівае #крэмльнашугісторыюнеперапішаш», — заклікаў Андрус Тапінас.

На яго прапанову адрэагавалі тысячы людзей, якія сталі масава пакідаць розныя каментары, у тым ліку і нецэнзурныя. У выніку рэйтынг старонкі МЗС за некалькі гадзін знізіўся з 5 да 1 бала.

КК паводле delfi.lt

10
андрэй / Адказаць
16.07.2017 / 12:21
Малайцы!
9
Сярджук / Адказаць
16.07.2017 / 12:29


http://nn.by/?c=ar&i=194048#startcommentsА чаго вы хлопцы хацелі, пакуль спадарства будзе трываць здраду, здрада будзе спадарства нахіляць! а калі спадарства хоча маць правы, ды перайсці у панства як у замежных краінах, спадарства павінна да гэтых сваіх праваў бела/русскую вату ужо пачаць прымушаць! Літва хлопцы, толькі Літава браты нашы, як было гэта раней і заужды!
18
Арцём / Адказаць
16.07.2017 / 12:39
Молодцы литовцы! По зубам пропаганде!
Паказаць усе каментары/ 74 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру