16.07.2017 / 14:06

Падтрымка еўраінтэграцыі моцна вырасла амаль ва ўсім ЕС, расце і супольны бюджэт 6

Дэзінтэграцыйны трэнд пераломлены, Брэксіт быў яго кульмінацыяй, пасля таго папулярнасць еўрапейскага адзінства вырасла практычна ва ўсіх краінах Еўрасаюза. 

Гэта вынікае з даследаванняў сацыёлагаў у розных краінах кантыненту. Як у «старой Еўропе», так і «новай» больш за 60% грамадзян выступаюць за членства сваёй дзяржавы ў ЕС. У Германіі і Польшчы гэты ўзровень дасягае нават 80%.

Вынятак складае Італія, дзе ўзровень падтрымкі сяброўства краіны ў Еўрасаюзе трымаецца на ўзроўні ніжэйшым за 50%. «Боцік» ніяк не выблытаецца са сваіх эканамічных праблем — гаспадарка краіны на Апенінах застапарылася на ўзроўні 1990-х. Гэта вынік таго, што раней краіна зашмат пазычала, жыла ў крэдыт. 

Краінам ЕС, нягледзячы на перыядычную палеміку, удаецца захоўваць устойлівае фінансаванне супольных інстытутаў.

Як паведамляе EU Observer, супольны бюджэт Еўрасаюза на 2018 год складзе €158,9 млрд у частцы выдаткаў і €144,4 млрд у частцы даходаў. Гэта рост на 0,6% і 7,4% адпаведна проці 2017 года.

СГ

0
алекс / Адказаць
16.07.2017 / 15:35
А где обычно €14,5 млрд. берут?
10
Valadzimir / Адказаць
16.07.2017 / 19:07
Цікава і заканамерна - Германія, хаця і галоўны донар, але й галоўны бенефіцыяр ЕС, а Польшча - ягоны галоўны нахлебнік. 
1
Маклай / Адказаць
16.07.2017 / 19:38
Valadzimir , Польша экономически прикрывает всю Восточную Европу! Говорить, что Польша "нахлебник" - это профанация и рассказы каких-нибудь макеев и несменяемых! Если и является Польша Союзником, то только для США, где миссия форпоста Евро-Атлантического Союза - это Почетная Миссия Речи Посполитой! И Слава Богу!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру