16.07.2017 / 14:32

Памерла пісьменніца Ан Галон, аўтарка раманаў пра Анжаліку 2

У Версалі памерла французская пісьменніца Ан Галон, якая атрымала сусветную вядомасць дзякуючы сваім раманам пра Анжаліку. Пра смерць Ан Галон паведаміла яе дачка. Пісьменніцы было 95 гадоў.

Ан Галон. Фота EPA

Ан Галон (сапраўднае імя — Сымона Шанжэ) нарадзілася ў Тулоне ў 1921 годзе. Яна прыдумала вобраз Анжалікі разам са сваім мужам Усеваладам Галубінавым.

У 1956 годзе выйшаў раман «Анжаліка, маркіза анёлаў». За ім — яшчэ 12 кніг гэтай серыі.

Раманы пра Анжаліку былі перакладзеныя на 30 моў. Па кнігах Ан Галон знялі пяць кінафільмаў.

nn.by

0
Алёна К. / Адказаць
16.07.2017 / 16:17
Вечны пакой...
0
тамара / Адказаць
16.07.2017 / 20:04
Адпачывай даражэнькая з мірам .
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру