Асоб, вінаватых у знішчэнні малайзійскага самалёта, у выніку якога ў ліпені 2014 года загінулі ўсе 298 чалавек на яго борце, могуць судзіць завочна. Пра гэта заявіла міністр замежных спраў Аўстраліі Джулі Бішоп у інтэрв'ю Аўстралійскай тэлерадыёвяшчальнай карпарацыі ў нядзелю, 16 ліпеня.

Бішоп адзначыла, што цяпер вывучаюцца ўсе юрыдычныя механізмы, і заклікала Расію выконваць рэзалюцыю Савета Бяспекі ААН 2166, распрацаваную Аўстраліяй.

«Гэты дакумент заклікае ўсе дзяржавы паклапаціцца аб тым, каб вінаватыя ў гібелі людзей былі прыцягнутыя да суду. Не выключана, што спатрэбіцца завочны судовы працэс», — сказала міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?