16.07.2017 / 15:42

Дураў пайшоў на супрацоўніцтва з урадам Інданэзіі пасля блакавання Telegram 4

Павел Дураў адрэагаваў на блакаванне месенджара Telegram і заявіў пра супрацоўніцтва з уладамі краіны. Як і ў Расіі, прэтэнзіі тычыліся выкарыстання месенджара экстрэмістамі. Дураў наймае мадэратараў «з веданнем інданэзійскай мовы і культуры», каб хутчэй блакаваць каналы.

Фота xakep.ru

У сваім канале ў Telegram Дураў напісаў, што месенджар блакавалі пасля таго, як кампанія атрымала апавяшчэнне ад урада са спісам публічных Telegram-каналаў, у якіх распаўсюджваўся кантэнт тэрарыстаў, і не паспела хутка на яго адрэагаваць.

Дураў назваў сітуацыю «непаразуменнем» і заявіў, што Telegram робіць крокі для выпраўлення сітуацыі. Кампанія заблакавала пералічаныя каналы, накіравала запыт у міністэрства сувязі для наладжвання прамога кантакту і пачала набіраць каманду мадэратараў «з веданнем інданэзійскай мовы і культуры», перадае TJ.

Дураў спадзяецца, што мадэратары надалей змогуць хутчэй і больш адэкватна рэагаваць на паведамленні пра кантэнт, звязаны з тэрарыстамі, з гэтага рэгіёну.

Ён падкрэсліў, што кампанія прытрымліваецца палітыкі канфідэнцыйнасці, але зусім не сябар тэрарыстам. Паведамленне пра выдаленне экстрэмісцкага кантэнту ўладам Інданэзіі адпраўлена, і цяпер стваральнік папулярнага месенджара спадзяецца на хуткую разблакіроўку сэрвісу.

14 ліпеня ўрад Інданезіі пачаў працэс блакавання Telegram. Частка карыстальнікаў паскардзіліся на адсутнасць доступу да вэб-версіі месенджара.

nn.by

1
)( / Адказаць
16.07.2017 / 18:46
Такое супрацоўніцтва прымальна. Няхай самi сочаць за суполкамі ды рэагуюць на скаргі, але ніякай інфармацыі аб карыстальніках не даваць нікому.
3
иваноуу / Адказаць
16.07.2017 / 18:52
я смотрю только демокрптичные и "развитые" страны блокируют независимые приложения(мессенджеры)
3
Алексей / Адказаць
16.07.2017 / 20:17
я перестал пользоваться в контакте и перешел га фейсбук только потому что я не могу терпеть путина. и всю эту шваль по этой же причине никогда не пользуюсь русским меню в мобильном телефоне.при этом я не считаю русский язык собственностью РФ.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру