16.07.2017 / 16:17

У Беларусь перавезлі прах фундатаркі беларускага адраджэння пачатку ХХ ст. Магдалены Радзівіл  44

Прах княгіні Магдалены Радзівіл са Швейцарыі прывёз Аляксандр Сапега — намеснік старшыні Асацыяцыі беларусаў Швейцарыі.

Беларуская супольнасць Швейцарыі перадала прах мінскай парафіі святых Сымона і Алены. Ва ўрачыстасці ўзяў удзел пробашч парафіі ксёндз-магістар Уладзіслаў Завальнюк.

Пакуль не вызначана месца, дзе будзе пахаваны прах Магдалены Радзівіл, ён будзе знаходзіцца ў Чырвоным касцёле, паведамляе радыё «Свабода».

Фота Крысьціны Шыянок.

Летась у ліпені князь Мацей Радзівіл у Мінску паведаміў, што праўнукі вядомай беларускай мецэнаткі, княгіні Магдалены Радзівіл пастанавілі перапахаваць яе прах у Мінску — у касцёле святых Сымона і Алены, побач з якім яна жыла.

Магдалена Радзівіл. Здымак забяспечаны Глебам Лабадзенкам.

Сям’я звярнулася з гэтай ідэяй да арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, а таксама да пробашча Чырвонага касцёла ксяндза Уладзіслава Завальнюка, якія вельмі зычліва паставіліся да гэтай ідэі, тым больш, што ўжо раней у Чырвоным касцёле перапахавалі парэшткі фундатара касцёла Эдварда Вайніловіча і англійскага музыказнаўцы, даследчыка беларускай культуры Гая Пікарды.

Чытайце таксама:

«Змены не бачныя». — «Але яны ёсць». На З'ездзе беларусаў свету сутыкнуліся бачанні

Макей на З'ездзе беларусаў свету: Давайце кіравацца логікай карпарацыі

nn.by

1
Острая Грань / Адказаць
16.07.2017 / 17:02
Вандруюч!ь,якiм б!ь доугiм у часе ня б!ьу той шлях,супакой i адпач!ьнак знойдзеш толькi,калi вернешся да дому,на Бацькаушч!ьну,не у марах,а наяве.Вечн!ь адпач!ьнак.RIP
22
Никс / Адказаць
16.07.2017 / 17:30
"Сям’я звярнулася з гэтай ідэяй да арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, а таксама да пробашча Чырвонага касцёла ксяндза Уладзіслава Завальнюка, якія вельмі зычліва паставіліся да гэтай ідэі, тым больш, што ўжо раней у Чырвоным касцёле перапахавалі парэшткі фундатара касцёла Эдварда Вайніловіча і англійскага музыказнаўцы, даследчыка беларускай культуры Гая Пікарды." Але ж гэта няпрауда, яны пахаваны каля сцяны касцела. Рашэнне хаваць цi не павiнны прымаць, у першую чаргу, вернiкi гэтага касцела, якiх некалькi тысяч. Найлепш будзе калi яе пахаваюць у Нясвiжы у родавай пахавальнi. Спадяюся да таго часу хопiць розуму не арганiзоуваць пакланенне яе праху!?.
2
Мік-Цвік / Адказаць
16.07.2017 / 18:26
Нарэшце! Віншую з гэтай выдатнай навіной! Вялікія беларускія людзі павінны знаходзіць свой спачын на радзіме, а не на чужыне!
Паказаць усе каментары/ 44 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру