Сёлета за ўзнагароды змагаліся 297 удзельнікаў з 76 краін свету. Яны разыгралі паміж сабой 36 залатых, 65 сярэбраных і 95 бронзавых медалёў.

Бронзавы медаль беларускай камандзе прынёс выпускнік Ліцэя БДУ Раман Мазур. Сярэбраныя медалі заваявалі Аляксей Харлап (гімназія № 2 Бабруйска) і Аляксей Гарахоўскі (гімназія № 29 Мінска). Найлепшы вынік у камандзе паказала дзесяцікласніца Паліна Булаўская (Ліцэй БДУ), якая таксама трапіла ў лік срэбных прызёраў.

На спаборніцтве школьнікі выконвалі заданні практычнага і тэарэтычнага тураў.

Напрыклад, удзельнікам трэба было вымераць кіслотнасць вады з дапамогай кіслотна-асноўных індыкатараў і спектрафотаметрычных вымярэнняў ці вызначыць канцэнтрацыю раствору іядату калія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?