16.07.2017 / 20:13

У Іране арыштаваны брат прэзідэнта 3

Брат прэзідэнта Ірана Хасана Рухані арыштаваны па падазрэнні ў карупцыі. Прыхільнікі кіраўніка дзяржавы бачаць у гэтым спробу кансерватыўных сіл дыскрэдытаваць прэзідэнта.

Брат прэзідэнта Ірана Хасана Рухані Хусейн Ферэйдун арыштаваны па падазрэнні ў фінансавых злачынствах, паведамляе ў нядзелю, 16 ліпеня, агенцтва Reuters.

Ферэйдуна выклікалі ў пракуратуру для дачы паказанняў, а затым арыштавалі, заявіў прадстаўнік ведамства, дадаўшы, што ў выпадку ўнясення закладу Ферэйдун будзе вызвалены. Суму закладу і дэталі абвінавачвання ён агучыць адмовіўся.

Як паведамляе агенцтва AFP, брата прэзідэнта вінавацілі ў атрыманні беспрацэнтных крэдытаў, а таксама ў лабіяванні пры прызначэнні двух дырэктараў банкаў. Адзін з іх пазней быў абвінавачаны службай выведкі Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі ва ўдзеле ў «вялікім карупцыйным скандале», а другога звольнілі ў межах шырокамаштабнага разбору па фактах празмерных заробкаў у дзяржаўных установах.

Хусейн Ферэйдун у 2015 годзе ўваходзіў у склад дэлегацыі на міжнародных перамовах аб іранскай атамнай праграме. Ён займае высокапастаўленую дыпламатычную пасаду і з'яўляецца адным з найбольш набліжаных дарадцаў прэзідэнта краіны. Прыхільнікі Хасана Рухані мяркуюць, што арышт яго брата прадыктаваны палітычнымі матывамі, і бачаць у ім спробу кансерватыўных сілаў краіны дыскрэдытаваць прэзідэнта.

nn.by

0
Аляксандр / Адказаць
16.07.2017 / 20:59
А что тут такого, у нас тоже так могут...)
0
Джоннi / Адказаць
16.07.2017 / 22:47
Вось гэта ўзровень дэмакратыi!!!
0
P.S.KOLTSOV / Адказаць
17.07.2017 / 00:11
Кто осмелился? У них,что-демократия есть?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру