Журналістка паставіла фота на вокладку сваёй старонкі ў фэйсбуку, пасля чаго, паводле Агасі, яна атрымала папрокі і пагрозы.

«Маё ўчорашняе сэлфі з прэзідэнтам Беларусі, паважаным спадаром Лукашэнкам, выклікала непадробны ажыятаж у коле калег-журналістаў, якія сабраліся на XIX Сусветны кангрэс рускай прэсы, пасля чаго я не спала ўсю ноч. У мой адрас пасыпаліся папрокі і пагрозы. Чаго я толькі не пачула ў той дзень. Не хачу згадваць імёны «герояў п'есы» і іх рэплікі.

І толькі раніцай, атрымаўшы на рукі газету «Беларусь Сегодня», дзе на перадавіцы размешчана маё вялікае фота падчас сэлфі з прэзідэнтам, я яшчэ раз пераканалася ў правільнасці сваіх дзеянняў і ўчынкаў.

P.S. «А хто сказаў, што будзе лёгка»?» — напісала журналістка на сваёй старонцы пад здымкам з газетай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?