17.07.2017 / 06:28

Беларус і ўкраінец падзялілі першае месца ў «Віцебску» 3

Беларус Ягор Шаранкоў і ўкраінец Улад Сытнік набралі роўную колькасць балаў па выніках двух дзён фіналу XXVI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2017».

Ягор Шаранкоў браў удзел у «Голасе Украіны», але дайшоў толькі да чвэрцьфінала.

У чацвёрку лідараў ўвайшлі таксама выканаўцы з Расіі і Сербіі. Між тым сярод удзельнікаў былі нават госці з такіх далёкіх краін, як Калумбія і Мексіка.

Ягор Шаранкоў у другім дні спяваў кампазіцыю Queen — We are the champions.

Улад Сытнік у опернай манеры пераспяавў You raise me up, за якую Джош Гробан атрымаў «Грэмі».

І той, і другі набралі ў агульным заліку 151 бал.

Улад Сытнік нарадзіўся ў Луганску, але жыве ў Кіеве.

Улад Сытнік нарадзіўся ў Луганску, але жыве ў Кіеве. Са сцэны пажадаў беларусам і наогул усім мірнага неба над галавой.

Вынік конкурсу такі, што Гран-пры сёлета не будзе. Паводле ўмоваў конкурсу, Гран-пры даюць, калі апярэджвае другое месца мінімум на 3 балы.

nn.by

10
123 / Адказаць
17.07.2017 / 12:21
А как же третий брат -россиянин? Неужели русофобия  в Витебске? Дайте и россиянам первое место!
0
Ганя / Адказаць
17.07.2017 / 13:35
А где можно посмотреть выступления?
0
Трата времени / Адказаць
17.07.2017 / 14:13
Никаких мест ещё не присуждали! Беларус и украинец набрали равное количество оценок после двух дней конкурса. Объявление и награждение победителей будет сегодня на закрытии фестиваля! Не нужно чепуху перепечатывать!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру