17.07.2017 / 07:13

Амаль 70% прапаноў у банку вакансій прапануюць заробак меншы за 465 рублёў

Фота Ірыны Арахоўскай

Як сведчыць аналіз прапаноў наймальнікаў у агульнарэспубліканскім банку вакансій, на 5 ліпеня ў Беларусі налічваецца 1,7% вакансій з узроўнем заробку больш за 1065 рублёў у месяц, піша БелТА. 

На пачатак ліпеня доля свабодных працоўных месцаў з заробкам ад 966 да 1065 рублёў складала 1%, з заробкам ад 866 да 965 рублёў — 1,1%.

Удзельная вага вакансій з заробкам ад 766 да 865 рублёў была 2,2%, ад 666 да 765 рублёў — 5,1%, ад 566 да 665 рублёў — 6,4%, ад 466 да 565 рублёў — 13,9%.

68,6% вакансій прапануюць заробак меншы за 465 рублёў.

Так, удзельная вага вакансій з заробкам ад 366 да 465 рублёў — складае 18,7%, ад 266 да 365 рублёў — 28,3%.

Прапануюцца і магчымасці прыработку для сумяшчальнікаў і тых, хто хоча працаваць няпоўны працоўны дзень, дадае БелТА. Такіх вакансій налічвалася 21,6% ад агульнай колькасці свабодных працоўных месцаў - з аплатай працы да 265 рублёў (ніжэй за мінімальны заробак).

Паводле Белстата, за май сярэдні налічаны заробак у краіне склаў 795,2 рубля.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру