У нядзелю, 16 ліпеня, у Нью-Ёрку адбыўся Марш паняволеных народаў, прысвечаны салідарнасці з народамі, якія апынуліся пад таталітарным прыгнётам. 

Такія мерапрыемствы ладзяцца з 1959 года. Сярод маніфестантаў рэгулярна бяруць удзел у беларусы.

Удзельнікі марша наведалі імшу па паняволеных народах у катэдры Св. Патрыка і прайшліся маршам да плошчы Калумба, дзе і адбылося адкрыццё Тыдня паняволеных народаў. У мерапрыемстве прыняло ўдзел каля 60 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?