17.07.2017 / 09:36

Беларусы свету заклікалі ўрад стварыць фонд падтрымкі беларускай мовы 20

Савету міністраў Беларусі варта прыняць дзяржаўную праграму па развіцці і пашырэнні ўжытку беларускай мовы ва ўсіх сферах жыцця, асабліва ў адукацыі, на бліжэйшыя чатыры гады, адзначаецца ў рэзалюцыі па мове дэлегатаў VII з'езда беларусаў свету, прынятая 16 ліпеня ў Мінску.

Дэлегаты з'езда лічаць, што для рэалізацыі гэтай праграмы мусіць быць створаны спецыяльны фонд, які б фінансаваўся з дзяржаўнага бюджэта і за кошт добраахвотных унёскаў.

Кіраўніцтву Беларусі, на думку ўдзельнікаў форума, варта зрабіць усё неабходнае, каб новыя юрыдычныя акты прымаліся па-беларуску, а існае заканадаўства было перакладзенае на беларускую мову цягам чатырох гадоў. Законы «Аб мовах», «Аб правах спажыўцоў» і іншыя акты павінны быць зьмененыя такім чынам, каб абедзьве мовы былі абавязковыя для выкарыстання.

7
Valer / Адказаць
17.07.2017 / 09:56
Усё слушна, акрамя аднаго: "Законы «Аб мовах», «Аб правах спажыўцоў» і іншыя акты павінны быць зьмененыя такім чынам, каб БЕЛАРУСКАЯ мова была абавязковая для выкарыстаньня."
http://nn.by/?c=ar&i=194115
7
Бенедзікт / Адказаць
17.07.2017 / 10:10
"Беларусы свету заклікалі ўрад стварыць фонд падтрымкі беларускай мовы" ---------------------------- Зьвярнуліся зьверы ў лесе да ваўка і лісы, каб  у лесе быў парадак і не было гвалту...
22
Cтас / Адказаць
17.07.2017 / 10:39
Пасля таго, што з беларускай мовай зрабілі беларускія "свядомыя", ёй ужо нішто не дапаможа.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру