17.07.2017 / 09:54

У Кобрынскім раёне фура сутыкнулася з легкавіком: загінуў пешаход, шасцёра атрымалі траўмы 1

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 16 ліпеня каля 18.00 на трасе М1 Брэст — Мінск — мяжа Расіі. Паблізу вёскі Перкі сутыкнуліся фура і легкавы аўтамабіль «Сітраен».

У выніку аварыі загінула жанчына-пешаход. Яна памерла на месцы аварыі. Таксама пацярпелі шэсць чалавек: кіроўца і пасажыры легкавога аўтамабіля.

Абставіны і прычыны ДТЗ высвятляюцца.

0
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы ,Пан , Беларус-туркабандэравец / Адказаць
17.07.2017 / 11:35
Зусім здурэлі тэрарысты на ауто. Трэба выкараняць гэтыя злачынствы « каленым жалезам » робячы заканадауства больш жорсткім для парушальнікау ПДР
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру