17.07.2017 / 10:05

У Беразіне пры тушэнні хаты загінуў выратавальнік 9

Паведамленне пра пажар прыватнага дома ў Беразіне паступіла ў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях сёння ў 00.14. Калі пажарныя прыбылі на месца, адкрытым полымем гарэла веранда.

Ратавальнікі пачалі тушыць, калі адбыўся выбух газавага балона.

Прапаршчык унутранай службы ў той момант знаходзіўся на пазіцыі ствольшчыка на адлегласці некалькіх метраў ад будынка. Адразу пасля выбуху калегі пабачылі, што ён ляжыць на зямлі без прытомнасці і пачалі праводзіць рэанімацыйныя мерапрыемствы.

Пацярпелы быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне раённай бальніцы, дзе пазней памёр.

0
Пацыфіст / Адказаць
17.07.2017 / 10:23
Шчырыя спачуванні .
0
Никс / Адказаць
17.07.2017 / 10:25
Вельми шкада. Вечная памяць.
0
Арцём / Адказаць
17.07.2017 / 10:36
Ай-яй як шкада((( Мае спачування да родных.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру