17.07.2017 / 10:15

Азаранка ўзнялася на 482 пазіцыі ў рэйтынгу WTA

25-гадовая чэшка Караліна Плішкава ўпершыню ў сваёй кар'еры ўзначаліла рэйтынг ВТА. На «Уімблдоне» ўраджэнка горада Лоўні прайграла ў другім коле, аднак здолела дамагчыся прагрэсу ў рэйтынгу дзякуючы паразам суперніц. Пераможца «Уімблдона» іспанка Гарбінье Мугуруса з 15-га радка паднялася на пяты.

Найлепшай сярод беларусак застаецца Аляксандра Сасновіч, якая займае ў рэйтынгу 100-ю пазіцыю.

Рэйтынг ВТА. 17 ліпеня.

1 (3). Караліна Плішкава (Чэхія) — 6855.
2 (2). Сімона Халеп (Румынія) — 6670.
3 (1). Ангеліка Кербер (Нямеччына) - 5975.
4 (7). Ёхана Контэ (Вялікабрытанія) - 5110.
5 (15). Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 4990.
6 (5). Эліна Світоліна (Украіна) - 4935.
7 (6). Караліна Вазняцкі (Данія) - 4780.
8 (8). Святлана Кузняцова (Расія) - 4500.
9 (11). Венус Уільямс (ЗША) — 4461.
10 (10). Агнешка Радваньска (Польшча) — 3985 …
100 (89). Аляксандра Сасновіч (Беларусь) — 619 …
120 (136). Арына Сабаленка (Беларусь) — 500 …
144 (141). Вольга Гаварцова (Беларусь) — 390 …
201 (683). Вікторыя Азаранка (Беларусь) — 270 …
227 (236). Вера Лапко (Беларусь) — 227 …

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру