17.07.2017 / 10:36

Пасольства Украіны накіравала ў МЗС Беларусі ноту ў сувязі з паказам трэйлера «Крыма» 43

Пасольства Украіны накіравала ў Міністэрства замежных спраў Беларусі ноту ў сувязі з паказам трэйлера расійскага фільма «Крым» ў мінскіх кінатэатрах.

Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі ў прэс-службе місіі.

«Крым» быў зняты на грошы расійскага ўрадавага Фонду кіно. Яго рэжысёр — тэлевядучы Аляксей Піманаў.

У сюжэце — гісторыя кахання на фоне анексіі Крыма вясной 2014 года.

Беларусь фармальна не прызнала пераходу Крыма пад расійскую юрысдыкцыю. На выпушчаных у Беларусі картах Крым і Усходні Данбас па-ранейшаму абазначаюцца як тэрыторыя Украіны.

У той жа час Мінск прызнае за здзейснены факт тое, што Крым стаў часткай Расіі. «Украіна мусіць заставацца адзінаю, непадзельнаю і цэласнаю, але Крым дэ-факта сёння — частка Расеі, — заявіў Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў 2014 годзе. — Можна прызнаваць гэта ці не прызнаваць, але ад гэтага нічога не зменіцца».

nn.by

26
ххх / Адказаць
17.07.2017 / 10:51
Все юридические лица которые будут зарабатывать в Беларуси на показе этого фильма должны быть включены в санкции ЕС, США и Украины.
8
Люстрация / Адказаць
17.07.2017 / 11:11
На сеансах буду подавать исключительно сладкую ВАТУ:)
19
недызайнер / Адказаць
17.07.2017 / 11:12
Я  супраць паказу гэтай прапагандысцкай лухты. Хопіць нам і расейскага зомбі-тв з іх прадажнымі адыёзнымі салаўёвымі ды кісялёвымі. Пуцін-агрэсар і захопнік і калі-небудзь за ўсё адкажа. 
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру