У народным рэферэндуме, праведзеным венесуэльскай апазіцыяй, прынялі ўдзел 7,2 мільёна чалавек. Пра гэта раніцай у панядзелак, 17 ліпеня, паведамілі арганізатары плебісцыту, паведамляе Deutsche Welle.

Апазіцыянеры вынеслі на галасаванне пытанне аб канстытуцыйнай рэформе, запланаванай прэзідэнтам краіны Нікаласам Мадура. Праціўнікі ўладаў асцерагаюцца, што папраўкі ў асноўны закон Венесуэлы прывядуць да далейшага паслаблення ролі парламента і пашырэння паўнамоцтваў прэзідэнта. Сам Мадура лічыць плебісцыт, праведзены апазыцыяй, незаконным.

Унутры краіны прагаласавалі 6,5 млн чалавек, за мяжой - амаль 700 тысяч венесуэльцаў. Агульнае насельніцтва Венесуэлы складае каля 31 млн чалавек.

Падлік галасоў пакуль не скончаны, пра вынік рэферэндуму не паведамляецца. Сацыялагічныя даследаванні, якія праводзіліся раней, паказвалі, што прапанаваную Мадура рэформу падтрымліваюць толькі каля 20% венесуэльцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0