17.07.2017 / 12:37

На каліфарнійскі бераг выкінула неапазнанага смаўжа ФОТА 5

Жыхар Каліфорніі, шпацыруючы па пляжы, сфатаграфаваў дзіўную слізкую істоту, якая ляжала на пяску і, мяркуючы па ўсім, была даўно не жывая. Live Science таксама зацікавілася дзіўнай істотай і паспяшалася даведацца пра яго ў спецыяліста — марскога біёлага Грэга Рауза, прафесара Інстытута акіянаграфіі ў Сан-Дыега.

Цяжка вызначыць, якім цела істоты было пры жыцці. Аднак біёлаг распазнаў у ім чорнага марскога зайца (Aplysia vaccaria), які даволі распаўсюджаны на каліфарнійскім ўзбярэжжы.

Некаторыя біёлагі з Раузам не згодныя і схіляюцца да версіі, што на бераг выкінула іншага марскога смаўжа — Pleurobranchaea californica.

Якім бы ні быў праўдзівы адказ, спецыялісты сыходзяцца ў адным: круглыя ўтварэнні на целе істоты — кішка, якая раздулася пасля гібелі гэтага арганізму. На жаль, каліфарніец не сфатаграфаваў істоту побач з якім-небудзь аб'ектам для параўнання памераў (на фота яна здаецца гіганцкай), таму біёлагам было няпроста вызначыць, што гэта за жывёла.

naukatv.ru

2
Максим Дизайнер / Адказаць
17.07.2017 / 13:12
Вкусняшка
0
Генэрал Голад / Адказаць
17.07.2017 / 14:02
А ёсьць такое літаратурнае слова - "смоўжань"?
0
Жвiр / Адказаць
17.07.2017 / 16:27
A moža heta pa-za ziamny rozum pryliacieū ? :)) Treba b bylo, kab nie bijoliahi, a ufoliahi im zanialisia, a to jany daūno biez raboty siadziac`...:)
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру