18 ліпеня ў асобных раёнах — невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер заходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8.. + 14°С, максімальная днём +19.. + 25°С.

19 ліпеня чакаецца пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночна-ўсходняй палове рэспублікі ў асобных раёнах невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер заходні ўмераны пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +7.. + 12°С, максімальная днём +17.. + 24°С.

20 ліпеня ўдзень на паўднёвы захад краіны з Польшчы перамесціцца франтальны раздзел і пачне паступаць больш цёплае паветра. Ноччу пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах, у асноўным па паўднёва-заходняй палове, кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.

Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра ноччу +7.. + 14°С, днём +19.. + 26°С, па паўднёвым захадзе да + 28°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?