17.07.2017 / 12:57

У Гомелі дачка забіла маці, а цела схавала ў шафе 8

У Гомелі расследуюць справу аб забойстве 45-гадовай жанчыны. Падазраваная — яе дачка.

Цела знайшлі 10 ліпеня ў кватэры, дзе загінулая жыла разам з дачкой і маленькім унукам. Неўзабаве затрымалі і 25-гадовую дачку разам з яе 26-гадовым сябрам.

«Папярэдне высветлена, што забойства адбылося ў ноч на 8 ліпеня. Цела забітай падазраваныя схавалі на балконе ў шафе. Па версіі следства, асноўны матыў здзяйснення злачынства — асабістыя непрыязныя адносіны», — паведамляюць следчыя.

УШ

1
Ахрэм / Адказаць
17.07.2017 / 13:11
Ледзі Макбет Мцэнскага уезду.
0
недызайнер / Адказаць
17.07.2017 / 13:58
Ахрэм, Там маці забіла дзіця, а тут, так званае, дзіця 25-гадоў   "вырашыла" кватэрнае пытанне. Відаць, сужыцель спачатку наліваў, а потым дапамагаў...Маці яшчэ была маладая і здаровая, таму акрамя, як забіць.... Іншага выйця гэтыя прапітыя, наркаманскія пачвары не прыдумалі. Няхай атрымаюць па поўнай.
1
Ирина / Адказаць
17.07.2017 / 14:18
Нет слов....
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру