17.07.2017 / 13:06

Прэзідэнтам Індыі стане выхадзец з касты недатыкальных 2

Reuters.com

У Індыі кандыдатамі на пасаду прэзідэнта сталі выхадцы з касты недатыкальных. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі. Электаральная калегія з 4,8 тыс. чалавек, абярэ лідара краіны ў панядзелак, 17 ліпеня.

Лідарам прэзідэнцкай гонкі стаў былы губернатар усходняга штата Біхар Рам Натху Кавінд. Яго праціўнік - кандыдат ад апазіцыі Мейра Кумар, якая таксама, як і Кавінд, адносіцца да касты недатыкальных. Кумар была першай жанчынай, якая стала спікерам ніжняй палаты індыйскага парламента. Яна займала гэтую пасаду з 2009 года па 2014 год.

Кавінду - 71 год. Двойчы ён быў лідарам ультраправай Індыйскай народнай партыі (БДП). Мейры Кумар — 72 гады. Яна была абраная ў парламент пяць разоў. Кумар - дачка лідара касты недатыкальных і былога намесніка прэм'ер-міністра Індыі Джагджывана Рама.

Вынікі прэзідэнцкіх выбараў будуць абвешчаныя ў чацвер, 20 ліпеня. Калегія выбаршчыкаў ўключае членаў парламента і прадстаўнікоў заканадаўчых сходаў штатаў. Галасаванне пройдзе ў парламенце ў індыйскай сталіцы Дэлі і ў сталіцах штатаў і, як чакаецца, зойме 1,7 тыс. гадзін.

Пасада прэзідэнта Індыі намінальная, але менавіта ён валодае правам вырашыць, хто сфармуе ўрад, калі нацыянальныя выбары не дадуць выразных вынікаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Мордехай В. / Адказаць
17.07.2017 / 19:34
Так уже было лет 15 назад. Это позволяет правящей партии укрепить обе ветви власти. Автоматом выигрываются Уттарпрадеш и Раджастан = 25%. Плюс добавляется популизм: как правило политики люди из небедных семей и целых династий. А тут мол "человек из народа".В принципе, если кастрировать должность президента до главы правящей коалиции, можно и колхозников терпеть, как показывает практика.
0
belariy / Адказаць
17.07.2017 / 23:39
цікава атрымліваецца. у іх недатыкальны становіцца прэзідэнтам. а ў нас прэзідэнт стаў недатыкальным.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру