17.07.2017 / 16:18

Егіпет будзе высылаць з краіны замежнікаў, хворых на СНІД 2

Егіпет будзе высылаць за межы краіны ўсіх іншаземцаў, хворых на СНІД. Пра гэта, як паведамляюць інфармагенцтвы, са спасылкай на электронную версію газеты «Аль-Яум ас-Сабія», заявіў кіраўнік упраўлення прафілактычнай медыцыны Міністэрства аховы здароўя і народанасельніцтва Егіпта Амр Кандзіль.

Па яго словах, кожны замежны грамадзянін, які звярнуўся па дазвол на жыхарства, або набывае права на працу або вучобу ў Егіпце, абавязаны прадставіць вынікі аналізу крыві на наяўнасць ВІЧ-інфекцыі.

«У выпадку пацверджання таго, што чалавек хворы на СНІД, ён будзе неадкладна высланы за межы краіны», — удакладніў Амр Кандзіль.

3
Гы / Адказаць
17.07.2017 / 17:07
Наяу́насць у крывi вiрусу ВIЧ яшчэ не азначае хваробу
0
Жизнь... / Адказаць
17.07.2017 / 18:03
Ну и чем это поможет?!!! Лично я считаю тут надо нормальный комплекс мер что бы эту заразы побороть!!! Огромные средства вливаются и толку особо ни кокого, по жизни пришлось нырнуть в эту тему.. Теперь вижу как на сайтах каждый день по 5 новеньких минимум
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру