17.07.2017 / 18:45

У Шры-Ланцы забаранілі пластыкавы посуд і пакеты 5

Улады Шры-Ланкі ўводзяць поўную забарону на імпарт, вытворчасць і продаж у краіне пластыкавых пакетаў, упакоўкі, посуду і іншых прадметаў аднаразовага выкарыстання з пластыку, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на газету Daily Mirror.

Чакаецца, што забарона ўступіць у сілу ўжо з 1 верасня 2017 года.

Пры гэтым адначасова з увядзеннем забароны на пластыкавыя тавары ў Шры-Ланцы плануюць пачаць выпуск прадметаў ужытку з альтэрнатыўных матэрыялаў — паперы, трыснягу, тканіны, біяраскладальных пластмас. Кампаніі, якія будуць вырабляць дадзеную прадукцыю, атрымаюць падатковыя льготы.

Пластыкавае смецце, якое застаецца пасля выкарыстання ў сферы грамадскага харчавання і гандлю, прыводзіць да забруджвання вострава. Вялікая колькасць пластыкавых пакетаў у гарадскіх сцёках і рэках прывяла да застойвання вады, размнажэння маскітаў, распаўсюджвання малярыі і ліхаманкі дэнге.

0
le mantar / Адказаць
17.07.2017 / 19:22
Гэта трэба было дажыцца да распаўсюджвання хваробаў, каб нарэшце забараніць гэтую дрэнь. А ў нас калі ўжо?..
0
Джулія / Адказаць
17.07.2017 / 23:09
Калі ў нас ужо????
2
Виктор / Адказаць
17.07.2017 / 23:21
А у нас бесплатно раздают в половине магазинов страны. А народ счастлив!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру