17.07.2017 / 22:45

У саліста Depeche Mode — моцнае атручэнне, ён у 9-й бальніцы 20

Аўтобус DM каля ўвахода ў бальніцу

У панядзелак у Мінску быў адменены канцэрт гурта Depeche Mode: саліст Дэвід Гаан быў шпіталізаваны ў 9-ю бальніцу.

«Яго прывезлі ў суправаджэнні менеджара і целаахоўнікаў (магчыма, саліста даставілі не на хуткай, а на канцэртным чорным мікрааўтобусе Мэрсэдэс, бо ён стаіць каля бальніцы). Быў і дырэктар групы, але ён з'ехаў. У Гаана моцнае атручэнне, — сказаў кіроўца аўтобуса гурта ў каментары kp.by.

Паводле апошняй інфармацыі, у аўторак увесь гурт поўным складам паляціць на чартарным рэйсе з Беларусі. Пад пытаннем застаецца канцэрт у Кіеве.

Канцэрт Depeche Mode у Мінску адмянілі ў апошні момант: Дэйв Гаан шпіталізаваны

1
Жвiр / Адказаць
17.07.2017 / 22:53
Heta ūžo niejkaja tradycyja, to zamiežnyja spartoūcy traviacca, to artysty. Jak niby chto zacikaūlieny ščyruje na imidž krainy.
2
воця / Адказаць
17.07.2017 / 23:05
Усю ноч будуць ставiць клiзмы i прамываць жалудак...Спачуваем табе Дэв...уляцеу ты дык уляцеу
2
воця / Адказаць
17.07.2017 / 23:08
Пазнаемiсся за адное з нашымi бальнiцамi, медыцынай i санiтаркамi у клiзьменнай... ну нiчога, заутра ужо дома будешь атлёжвацца
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру