Улад Сытнік

Улад Сытнік

Увечары 17 ліпеня на канцэрце закрыцця «Славянскага базару» назвалі пераможцаў XXVI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2017»

1-я прэмія памерам 15 тысяч даляраў — ва ўкраінца Улада Сытніка. Ён нарадзіўся ў Луганску, быў салістам Луганскай абласной філармоніі, цяпер жыве ў Кіеве.

Беларус Ягор Шаранкоў атрымаў 2-ю прэмію і 10 тысяч даляраў, а таксама спецыяльную прэмію імя Уладзіміра Мулявіна «За найлепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы, высокае выканальніцкае майстэрства».

3-ю прэмію і 5 тысяч даляраў атрымала Невена Божавіч з Сербіі.

Гран-пры журы вырашыла не прысуджаць, бо розніца балаў складала, згодна з правіламі, менш за тры. А і Сытнік і Шаранкоў набралі аднолькавую колькасць падчас двух конкурсных дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0