Аварыя адбылася ўвечары 17 ліпеня на 14-м кіламетры дарогі Мінск—Дзяржынск, паблізу вёскі Ваўковічы Мінскага раёна. У выніку ДТЗ загінула 72-гадовая кіроўца.

Як распавялі ў ДАІ Мінскай вобласці, паводле папярэдняй версіі 42-гадовы кіроўца, рухаючыся на аўтамабілі Citroen С5 ў напрамку Дзяржынска, адцягнуў увагу. Ён збіў 72-гадовую жанчыну, кіроўцу Ford, якая спынілася ў другой паласе і выйшла з машыны.

У выніку ДТЗ кіроўца аўтамабіля Ford памерла на месцы здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?