Італьянскія СМІ апублікавалі відэа інцыдэнту з беларускай у рымскім метро. 11 ліпеня жанчыну заціснула дзвярыма вагона і працягнула па пероне. Мяркуючы па запісах з камер назірання, відавочцы не адважыліся дапамагчы жанчыне.

Відэа апублікавала выданне Corriere Della Sera. Відаць, як пасажырка ў момант закрыцця дзвярэй ускоквае ў вагон адной нагой, а потым ідзе назад. Яе сумкі і рука аказваюцца заціснутыя.

Адзін з відавочцаў хапае яе за руку, але неўзабаве адпускае (ці жанчына яго сама адштурхоўвае). Астатнія мітусяцца на платформе і толькі махаюць рукамі машыністу, але беспаспяхова. Тым часам цягнік цягне жанчыну да тунэля, а людзі толькі хапаюцца рукамі за галаву.

Дзверы ледзь растуліліся і беларуска змагла вызваліцца. Вядома, што машыніст спыніўся толькі на наступнай станцыі, а сістэма не сігналізавала яму пра інцыдэнт.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 11 ліпеня на станцыі Тэрміні ў Рыме. У выніку 43-гадовая беларуска была шпіталізавана з шматлікімі пераломамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?