«Дом з класічным інтэр’ерам, прадуманай функцыянальнай планіроўкай — у найлепшым месцы горада» — такімі словамі рэкламуецца самы дарагі катэдж Мінска з выстаўленых на продаж на сайтах агенцтваў нерухомасці.

За дом на вуліцы Ціхай у Драздах гаспадар просіць $3 мільёны! Гэта заробак сярэдняга беларуса за 610 гадоў.

Як жывуць багатыя мінчукі? У доме чатыры ўзроўні.

На цокальным паверсе фітнэс-зала, саўна і камін. На першым паверсе гіганцкая гасціная-кухня-тэраса агульнай плошчай больш за 110 м2. Тут жа жылы пакой і выхад у гараж на дзве машыны.

Калі ўзняцца вышэй, можна трапіць у тры спальні (кожная са сваёй гардэробнай), некалькі санвузлоў і кабінет.

Нарэшце, на мансардзе яшчэ адзін хол і хатні кінатэатр.

Агульная плошча дома — 630 м2. Усё гэта стаіць на 12 сотках зямлі, таму месца пад бульбу застаецца няшмат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?