Дзяніс (імя зменена) у ноч на 11 ліпеня пасварыўся з жонкай і забраў з дому сямейныя зберажэнні - 15 800 даляраў і 1000 еўра. Праз абменнік на вакзале адправіўся ў гасцініцу «Спадарожнік», а раніцай скрутка з грашыма ўжо не знайшоў. «Застаецца верыць у чалавечнасць і спагадлівасць людзей», — кажа Дзяніс і абяцае ўзнагароду таму, хто верне прапажу.

— Пасварыліся з жонкай, я псіхануў, забраў грошы і з'ехаў, — прызнаецца Дзяніс.

Амаль 17 000 даляраў — гэта сума, якія сям'я збірала на працягу шасці гадоў: у тым ліку падоранае на вяселле і да нараджэння дзіцяці. Купюры былі загорнутыя ў белую паперу.

— Выйшаў з дома з торбай, а на ганку паліць сусед: «Правяду цябе». Так як у мяне не было беларускіх грошай, каб заплаціць за гасцініцу, паехалі ў абменнік на вакзале. На другім паверсе памянялі 200-300 даляраў, выпілі гарэлкі. Было каля гадзіны ночы, тралейбусы ўжо не хадзілі. Таму я ўзяў таксі «ад борта»: светлы Logan. У гасцініцы сусед запісаў мяне на свой пашпарт, бо я дакументаў не ўзяў. Сусед пайшоў дадому, я падняўся ў нумар. Літаральна праз пяць хвілін лёг спаць. Калі прачнуўся, грошай ужо не было. Выклікалі міліцыю і напісалі заяву.

У той жа дзень Дзяніс вярнуўся дадому, да жонкі. Аб тым, што здарылася, ёй ужо распавяла міліцыя.

— Жонка падала на развод.

Ад міліцыі пакуль няма ніякай інфармацыі, а надзея растае з кожным днём. Застаецца верыць у чалавечнасць і спагадлівасць людзей, — падсумоўвае Дзяніс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?