Пра гэта паўабаронца зборнай Беларусі, што ўлетку перайшоў з лёнданскага «Арсэналу» ў каталёнскую «Барсэлёну», напісаў у сваім блогу на сайце Спорт-Сегодня.

* * *

«Лёндан стаў надта напружаным для мяне і непрыемным горадам. Я жыў у салідным шматкватэрным доме, але прагнуў больш прыроды, сьпёкі ды цёплага мора. Я здымаў кватэру на поўначы Лёндана – у раёне Энфілд. Калі ехаў дахаты, пастаянна сутыкаўся з заўзятарамі нашых канкурэнтаў з «Тотэнхэму», што заўсёды стварала некаторае напружаньне. Цяпер я адчуваю, што нарэшце пазбавіўся гэтага стану.

(…) Цяжкасьцяў я не баяўся і для сябе вырашыў так: няхай будзе цяжка пры пераезьдзе і прывыканьні ў Гішпаніі, чым я зноў такі буду жыць у гэтым Лёндане

(…) Зараз мая галоўная мара – гэта дом ля мора. Пакуль я жыву ў гатэлі, але найбліжэйшым часам пляную ажыцьцявіць сваю задуму. Я шмат разоў чытаў інтэрвію расейскіх гульцоў, якія выступалі за гішпанскія і італьянскія клюбы, што ў гарачых краінах лепш жыць у сваім асобным доме, бо з кватэрай губляецца шарм прыморскай краінай».

* * *

Нагадаем, чэмпіянат Гішпаніі стартуе пры канцы гэтага тыдня.

«Барсэлёна» правядзе першы матч 31 жніўня з дэбютантам найвышэйшага дывізіёну «Нумансіяй». Гульня пройдзе на выезьдзе, у горадзе Сорыя.

А ў аўторак, 26 жніўня «Барсэлёна» згуляе ў Кракаве матч у адказ 3-га раўнду Лігі чэмпіёнаў супраць тамтэйшай «Віслы». Пачатак а 20:45 паводле польскага часу.

У першым матчы каталёнцы разграмілі палякаў зь лікам 4:0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0