Аляксандр Лукашэнка 20—21 лiпеня зробіць афіцыйны візіт ва Украіну. Праграмай візіту запланаваны перамовы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, якія пройдуць у фармаце «сам-насам» і ў пашыраным складзе, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Украінай. 

Адной з тэм сустрэчы стане ўрэгуляванне канфлікту на ўсходзе Украіны, у чым Беларусь актыўна ўдзельнічае, падаючы перамоўную пляцоўку для бакоў працэсу.

Аляксандр Лукашэнка і Пятро Парашэнка абмяркуюць сітуацыю ў рэгіёне ў цэлым, абмяняюцца думкамі па міжнароднай праблематыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0