Прэзідэнт Трамп вырашыў спыніць сакрэтную праграму ЦРУ па ўзбраенні і трэніроўцы ўмераных сірыйскіх паўстанцаў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вырашыў спыніць праграму ваенных трэніровак і ўзбраення сірыйскай умеранай апазіцыі, якія імкнуцца знішчыць ўрадавыя войскі Башара Асада. Гэты крок зроблены ва ўгоду інтарэсам РФ.

Пра гэта паведамляе са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі амерыканскае цэнтральнае выданне The Washington Post.

«Прэзідэнт Трамп вырашыў спыніць сакрэтную праграму ЦРУ па ўзбраенні і трэніроўцы ўмераных сірыйскіх паўстанцаў, якія вядуць барацьбу з урадам Башара Асада. Гэта той крок, якога доўгі час дамагалася Расія», — гаворыцца ў паведамленні.

Гэтая праграма была цэнтральнай асновай палітыкі ЗША ў Сірыі, заснаванай адміністрацыяй Абамы ў 2013 годзе з мэтай памяншэння ціску з боку Асада на ўмераную апазіцыю. Аднак пасля таго, як Расея праз два гады разгарнула свае войскі ў Сірыі, эфектыўнасць гэтай праграмы аказалася пад пытаннем. Чыноўнікі заявілі, што згортванне сакрэтнай праграмы адлюстроўвае зацікаўленасць Трампа ў пошуку шляхоў супрацоўніцтва з Расіяй. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0