У другім квартале 2008 года спажывецкія расходы ў сярэднім на адну сям’ю ў Беларусі павялічыліся на 22,9% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Пра гэта паведаміла Міністэрства статыстыкі і аналізу.

Звесткі прыводзяцца па выніках выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак.

У сярэднім беларуская сям’я ў названы перыяд штомесяц траціла на спажывецкія патрэбы 1 млн. 12,9 тыс. рублёў.

З іх 42,4% расходавалася на прадукты харчавання (у другім квартале 2007 года — таксама 42,4%), 2,5% — на алкаголь (2,4%), 34,2% — на нехарчовыя тавары (34,1%). На аплату паслуг у сярэднім трацілася 20,9% усіх спажывецкіх расходаў (21,1%). З іх на жыллёва‑камунальныя паслугі — 6,7% (7,3%).

Пры гэтым Мінстат зазначае, што ўдзельная вага насельніцтва з сярэднедушавым даходам да 150 тысяч рублёў па краіне склала 2,1%;

ад 150,1 да 300 тыс. — 19,5%; ад 300,1 да 500 тыс. — 39%;
ад 500,1 да 700 тыс. — 21,3%; звыш 700 тыс. — 18,1%.

Самая высокая доля насельніцтва з нізкім сярэднедушавым даходам (менш за 150 тыс. рублёў) у Брэсцкай вобласці — 4%, з даходамі звыш 700 тыс. на чалавека — у Мінску (37%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?