Мужчына выжыў, але моцна пацярпеў.

«Як кажуць яго калегі, зламаныя шэсць рэбраў і таз ў чатырох месцах. Лячылі, у тым ліку ў Германіі», — распавёў чытач, які даслаў відэа, парталу abw.by.

Адбылося ўсё ў Германіі 22 чэрвеня. Кіроўца-беларус, які працаваў на расійскую кампанію, трапіў пад моцны вецер каля Магдэбурга. Паведамляеца, што хуткасць ветру складала 96 кіламетраў на гадзіну, парывы да 140 кіламетраў на гадзіну.

Пасля таго, як перакулілася фура, мужчыну даставілі ў бальніцу Магдэбурга. Сёння кіроўца ўжо знаходзіцца ў Беларусі, ён працягвае лячэнне.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?