20.07.2017 / 13:57

У Польшчы апазіцыя адчайна пратэстуе супраць пераходу судоў пад кантроль урада 8

У Польшчы ліберальная апазіцыя каторы дзень пратэстуе супраць рэформы судоў, якую задумаў урад.

Вечаровыя дэманстрацыі адбываюцца не толькі ў Варшаве, але і ў іншых гарадах. На фота зверху — пратэст каля Сойма ў сталіцы. Знізу: у Любліне пратэставала каля тысячы чалавек.

Выступы арганізоўваюць панадпартыйныя Камітэт абароны дэмакратыі (Komitet Obrony Demokracji) і рух «Грамадзяне РП» («Obywateli RP»).

Урад хоча, каб права прызначаць большасць суддзяў найвышэйшых судовых інстанцый атрымала парламенцкая большасць. Апазіцыя лічыць, што гэта прывядзе да кантролю кіруючай партыі над судамі, што парушыць падзел уладаў.

Кансерватары з «Закона і справядлівасці» сцвярджаюць, што сваёй рэформай хочуць пакончыць з повязямі суддзяў з буйным бізнэсам і ліберальным істэблішментам.

Праціўнікі ўрада бачаць у ягоных дзеяннях спробы «ўвекавечыць» сваю ўладу, дзякуючы кантролю над дзяржаўнымі СМІ і судамі. так ужо здарылася ў Венгрыі, дзе нязменна кіруюць кансерватары Орбана. 

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда рэкамендаваў заканадаўцам змяніць закон, які вылікаў пратэсты. У адваротным выпадку ён пагражае не падпісаць яго.

Праціўнікі судовай рэформы заяўляюць, што нефармальны лідар «Закона і справядлівасці» Яраслаў Качынскі хоча ператварыць Польшчу ў «другую Беларусь», маючы на ўвазе, што ў нашай краіне суды падпарадкоўваюцца выканаўчай уладзе.

Сяргей Гезгала

14
Lićvin / Адказаць
20.07.2017 / 14:04
Качынскага на пенсію пара, стары глуздануўся ўжо, годзе яму кіраваць.
0
Blr / Адказаць
20.07.2017 / 14:19
Давайте уже будете писать честно. 1. Судьи сейчас избираются другими судьями, своими товарищами. Многие судьи, что судили деятелей той же солидарности во времена Ярузельского до сих пор на своих местах и активно пользуются иммунитетом. Предложено, чтобы судьи избирались парламентом. 2. Президент Дуда сказал, что не подпишет данного закона без его (Дуды) поправки - судьи избираются большинством в 3/5 парламента. Ни одна партия в истории Польши после 1989  года не получала 60% голосов. 
4
хм / Адказаць
20.07.2017 / 17:36
Blr, дакладна так! але ж навошта нашай любімай газеце пра гэта пісаць, фінансаванне ад "правільнай і чэснай" Еўропы тады не атрымае :)
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру