20.07.2017 / 14:24

З'яўленне памятных знакаў у гонар Сталіна ў Расіі падтрымала амаль 80% моладзі 10

Большасць расейцаў ухваліла ўстаноўку помнікаў Сталіну, якія распавядалі б аб яго поспехах, пры гэтым галоўным аргументам для выбару такога адказу стаў довад пра захаванне гістарычнай праўды, паведамляе rbc.ru. 

Фота: David Mdzinarishvili / Reuters

Больш за палову расейцаў (62%) згодны з тым, што дошкі, бюсты і іншыя атрыбуты, якія распавядаюць аб поспехах Іосіфа Сталіна, трэба размяшчаць у публічных месцах. Пры гэтым 65% грамадзян супраць устаноўкі знакаў, якія нагадваюць пра яго злачынствы. Пра гэта сведчаць вынікі апытання УЦВГД.

Па дадзеных апытання, 31% рэспандэнтаў выказаўся супраць устаноўкі помнікаў аб поспехах Сталіна, не змаглі адказаць 7% апытаных. Пры гэтым больш актыўна «за» выказваецца моладзь: устаноўку падтрымалі 77% маладых людзей (18—24 гады), сярод пажылых людзей (60 гадоў і болей) пагадзіліся са сцверджаннем 63%.

З іншага боку, 65% грамадзян супраць устаноўкі знакаў, якія расказваюць аб яго няўдачах і злачынствах. 28% апытаных падтрымалі ўстаноўку такіх атрыбутаў, 7% таксама не змаглі адказаць. Больш за іншых супраць размяшчэння помнікаў — людзі ва ўзросце 25—34 гады (70%).

Сацыёлагі адзначаюць, што галоўным матывам згоды з устаноўкай атрыбутаў, якія змяшчаюць тую ці іншую інфармацыю аб Сталіне, стаў довад аб захаванні гістарычнай праўды. Сярод тых апытаных, хто падтрымаў размяшчэнне знакаў аб поспехах былога кіраўніка СССР, большасць (57%) прагаласавала за тое, што «людзі павінны ведаць усю праўду». Аналагічны адказ выбрала большасць (39%) тых рэспандэнтаў, хто выказаўся за размяшчэнне знакаў аб злачынствах і няўдачах Сталіна.

1
Сандр / Адказаць
20.07.2017 / 14:48
Карыстаючыся іх аргументам, размяшчаць помнікі Гітлеру ў Германіі можна такасама. Не ну як інакш, гістарычная праўда. Таксама маўчаць аб яго злачынствах. Гістарычная праўда...
0
Владимир / Адказаць
20.07.2017 / 14:54
Пропаганда- великая сила!
1
Железный Дровосек / Адказаць
20.07.2017 / 14:55
это вполне понятно - неизлеченный комплекс оккупации соседних народов в тяжелой форме у русских передается с генами.Обязательно хочется всех соседей под свое ярмо загнать!Ну толькр теперь уже сами своему людоеду поклоняйтесь,можете издать указ,чтоб все младенцы мужескаго полу отныне назывались иосифами или на худой конец виссарионычами.И усы прямо младенцам при рождении вживлять.Сходить с ума можно по-разному.Но - без нас
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру