20.07.2017 / 14:23

Хіп-хоп упершыню стаў папулярнейшым за рок-музыку ў ЗША 7

Кендрык Ламар

Хіп-хоп, уключаючы R'n'B, упершыню стаў самым папулярным жанрам у ЗША, гаворыцца ў даследаванні Nielsen. На хіп-хоп па выніках першай паловы 2017 года прыходзіцца 25% ад усёй музыкі, якую слухаюць у ЗША. Раней найбольш папулярным жанрам была рок-музыка, але цяпер на яго долю прыпадае толькі 23% праслухоўванняў.

На поп-музыку даводзіцца толькі 13,4%, доля кантры - 8%. Гэтыя дадзеныя ўлічваюць як продажы альбомаў, так і праслухоўванні ў стрымінг-сэрвісах. Па чыстых продажах найбольш папулярным жанрам па-ранейшаму застаецца рок з больш чым 40 працэнтамі прададзеных за паўгоддзе альбомаў.

Самымі папулярнымі альбомамі паўгоддзя Nielsen прызнаў «DAMN» Кендрыка Ламар, альбом Эда Шырана «÷» і запіс Дрэйка «More Life».

Па дадзеных RIAA, самым папулярным спосабам спажывання музыкі ў ЗША з 2015 года з'яўляюцца стрымінг-сэрвісы, пры гэтым лічбавыя і фізічныя продажы альбомаў зніжаюцца. Выключэннем з'яўляецца толькі вінілавыя пласцінкі, папулярнасць якіх з года ў год расце, аднак пакупнікі вінілу ў асноўным бяруць старыя запісы або іх перавыданні.

9
Хрушч / Адказаць
20.07.2017 / 14:53
Black lives matter!
8
Lićvin / Адказаць
20.07.2017 / 15:32
Куды ідзе гэты сьвет, поўная дэградацыя...
2
Корректировщик благодатного огня. / Адказаць
20.07.2017 / 16:15
Демография..
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру