20.07.2017 / 14:55

У мінскім клубе гардэроб зрабілі… платным 6

Фота: macos.livejournal.com

У мінскім клубе Re:Public гардэроб стаў платным. Па словах супрацоўнікаў клуба, платны гардэроб, можа, і навінка для Беларусі, але, да прыкладу, у Расіі ці Еўропе практыкуецца ўжо даўно.

«Летам гардэроб практычна не працуе, таму стаўкі гардэробшчыка на гэты перыяд у нас няма, - гавораць у клубе. — Але, каб чалавеку, які прымае гэтыя 10-20 куртак за канцэрт, хоць нешта заплаціць, мы пайшлі на гэты крок. Да таго ж, пад гардэроб мы арэндуем 100 квадратных метраў, плацім немалыя грошы, таму, каб хоць неяк гэтыя грошы адбіць, мы вырашылі пайсці на такі крок. Можна было кошт гардэроба ўключыць у кошты на піва ці ў суму арэнды клуба пад мерапрыемствы, але мы вырашылі пайсці такім чынам».

Цяпер, каб ваша верхняя вопратка не перашкаджала вам падчас канцэртаў ды вечарынак у клубе Re:Public, гардэробшчыку давядзецца заплаціць 1 рубель.

0
Lićvin / Адказаць
20.07.2017 / 15:31
Платны гардэроб сапраўды не навіна, шмат дзе практыкуецца, ды і ні страшна гэта, а вось разбаўленае піва ў плястыку па коштах, нібы ў Лтндане, вось гэта сапраўды абурае.
0
Візьму твій бограч / Адказаць
20.07.2017 / 15:31
а чаму гэта не закладваць у кошт уваходнага квітка?
0
Владимир / Адказаць
20.07.2017 / 19:30
Красавцы! Туалет, холл, окна, крыльцо, вход, транспорт клуба и т. д. тоже нужно сделать платным, чтоб к Вам крохоборам вообще никто не приходил!!!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру