20.07.2017 / 14:59

Вінярскаму і Нікалайчык далі суткі за чэрвеньскую акцыю салідарнасці з палітвязнямі абноўлена 10

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядаюцца адміністратыўныя справы удзельнікаў пікету салідарнасці з фігурантамі «справы патрыётаў». Пратаколы складзеныя за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).

Гэта першыя судовыя працэсы, звязаныя з рэалізацыяй грамадзянамі канстытуцыйнага права на мірныя сходы, якія адбываюцца пасля правядзення ў Мінску паседжання Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

22 чэрвеня больш за 10 актывістаў выйшлі на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі зняволеных і расцяжкай «Свабоду палітвязням». Супрацоўнікі міліцыі нікога не затрымлівалі, аднак вялі актыўную вэдэафіксацыю ўдзельнікаў акцыі.

Праваабаронцы валодаюць інфармацыяй пра семярых ўдзельнікаў акцыі, на якіх складзеныя пратаколы правапарушэння. Магчыма, судоў сёння будзе болей.

11-00. Максім Вінярскі; суддзя Вікторыя Шабуня, пастанова - арышт 15 сутак. Максім Вінярскі на суд не змог прыйсці, быў на пахаванні сваяка.

12-00. Мікіта Краснакуцкі; суддзя Іван Касцян, пастанова - штраф 30 базавых велічынь;

12-00. Андрэй Шарэнда суддзя Вікторыя Шабуня, справа адпраўленая на дапрацоўку ў РУУС;

14-00. Мікалай Логвінаў; суддзя Іван Касцян, пастанова - штраф 30 базавых велічынь;

14-30. Вольга Нікалайчык; суддзя Вікторыя Шабуня, пастанова - арышт на 10 сутак, далі 5 дзён на абскарджванне;

15-30. Арцём Чарняк; суддзя Іван Касцян,

17-00. Леанід Кулакоў; суддзя Іван Касцян,

Пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння складзеныя па частцы 3 арт 23.34 КаАП (арганізацыя або ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, здзейсненым паўторна на працягу года).

0
як вам? / Адказаць
20.07.2017 / 15:09
І ўсе дыпламатычныя дэсанты рэжыму ніпачом! З ГП каго-небудзь калі-небудзь штрафавалі-саджалі на суткі? Вось то-та і ано! За ўсех адседзеў трошку Дмітрыеў у 2010-м..
0
Гарабей / Адказаць
20.07.2017 / 16:24
Шабуня сабе на татальную пажыцьцёвую люстрацыю ужо зарабіла. 
Цяпер зарабляе яе і на нашчадкаў.
0
Паўлючок / Адказаць
20.07.2017 / 16:26
Дзіўна, фігурантаў "Справы патрыётаў" выпусьцілі, а тых, хто іх абараняў - садзяць.
Дзе логіка ў Прысідацеля?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру