Гаворка ідзе пра вул. Фабрычную на ўчастку ад зав. Працоўнага да вул. Рыбалкі; вул. Чырваназорную; вул. Гамарніка (па цотным баку); вул. В. Харужай ад вул. Крапоткіна да вул. Чарвякова.

Таксама ў пачатку жніўня на шэрагу вуліц горада намечаная ўкладка ахоўнага пласта на пакрыццё праезнай часткі. Такія работы запланаваныя на вул. Радыяльнай (участак ад вул. Чалюскінцаў, 26, да вул. Пераходнай), вул. Громава, вул. Акадэмічнай (ад вул. Платонава да зав. Казлова), вул. Арлоўскай (ад вул. Багдановіча да вул. Карастаянавай), вул. Ляшчынскага, вул. Заслаўскай, вул. Ротмістрава.

Наносіць на дарожнае палатно ахоўны пласт шкловалакна ў Мінску сталі ў 2016 г. Тэхналогія з'яўляецца вынікам сумеснай працы спецыялістаў «Гаррамаўтадара», Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта і Кітая. Яна заключаецца ў выкарыстанні спецыяльных геасінтэтычных сетак (геасетак) з шкловалакна для ўмацавання дарожнага пакрыцця і размеркавання нагрузак.

Геасетка — гэта геасінтэтычны палімерны матэрыял з сеткаватай структурай, які рассцілаюць рулонамі. Сетка мае ў сабе эластычныя рэбры з высокатрывалых пучкоў нітак. Можа размяшчацца як у сярэдзіне, так і на паверхні дарожнага палатна.

Гэта своеасаблівая арматура, якая хаця і не ўплывае на трываласць асфальту, але значна змяншае яго дэфарматыўнасць. Кажучы простымі словамі, на дарозе будзе з'яўляцца значна менш расколін і ям.

Такі метад умацавання дарог дазваляе спрасціць працэс і скараціць час рэканструкцыі, павялічыць тэрмін службы асфальту і тым самым знізіць выдаткі на рамонт дарог.

Існуе некалькі варыянтаў размяшчэння геасетак. На гэтым фота геасетка пакладзеная паміж рознымі пластамі асфальтабетона

Існуе некалькі варыянтаў размяшчэння геасетак. На гэтым фота геасетка пакладзеная паміж рознымі пластамі асфальтабетона

Выконваюць гэтую працэдуру пры дапамозе адмысловае машыны, набытай у Кітаі. Хуткасць яе працы складае 1 км/г, а шырыня пласта геасеткі, які яна ўкладвае на сваім шляху - 2,5-4,3 м.

Мінскія аўтамабілісты ўжо маюць досвед язды па дарогах з такім пакрыццём: у мінулым годзе яго атрымалі некаторыя ўчасткі праспекта Пушкіна, а таксама вуліц Бачылы і Цімашэнкі. Некаторыя мінчукі кажуць, што новае пакрыццё даволі шурпатае і дастаўляе дыскамфорт пры яздзе. Але трэба заўважыць, што такая «шурпатасць» значна паляпшае счапленне колаў аўтамабіля з дарогай, што робіць кіраванне транспартным сродкам больш бяспечным. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?