20.07.2017 / 15:49

Папугай расказаў пра забойства, паўтарыўшы апошнія словы ахвяры 7

Жыхарка штата Мічыган амерыканка Глена Дарэм прызнана вінаватай у забойстве свайго мужа Марціна. Сваякі нябожчыка ўпэўненыя, што папугай жако, які жыў у гэтай сямейнай пары, запомніў і паўтараў апошнія словы ахвяры.

Як паведаміла следства, у маі 2015 года 47-гадовая Глена выпусціла ў мужа пяць куль, пасля чаго паспрабавала застрэліцца. Журы прысяжных прызнала Глену вінаватай у наўмысным забойстве. У жніўні ўдаву чакае прысуд.

Папугай жако па мянушцы Бад, які дастаўся ў выніку папярэдняй жонцы нябожчыка Крысціне Келер, па яе аповедах, не раз паўтараў голасам свайго былога гаспадара фразу «Не страляй!», якая суправаджалася нецэнзурнай лаянкай.

На судзе птушка не прысутнічала.

Абвінавачванне спачатку разглядала магчымасць выкарыстання гукаў, які выдаваў папугай, у якасці аргументу абвінавачвання.

Аднак у выніку гэтая ідэя была адхіленая, і прадстаўнік абвінавачвання заявіў, што птушку наўрад ці запросяць у суд для дачы паказанняў.

Раненне ў галаву, нанесенае жыхаркай мічыганскай вёскі Сэнд-Лэйк самой сабе ў фатальны майскі дзень два гады таму, аказалася бяспечным для жыцця.

Ранейшая жонка нябожчыка Крысціна Келер заўважае, што птушка шмат разоў паўтарала апошнія словы Марціна.

Бацькі Марціна пацвердзілі, што жако не прапускае выпадку паўтарыць чалавечую гаворку, не саромеючыся пры гэтым і моцных выразаў.

Жако або шэры папугай (лац. Psittacus erithacus) жыве ў Заходняй Афрыцы і вельмі папулярны сярод аматараў папугаяў, паколькі адрозніваецца выдатнай здольнасцю да гукапераймання. Ён можа запомніць больш за паўтары тысячы слоў.

8
Абыяка / Адказаць
20.07.2017 / 16:07
Может, его бывшая супруга подучила))
2
хмык! / Адказаць
20.07.2017 / 16:39
Абыяка,  дык голасам самаго мужа гаворыць. Птушку не абдурыш, цёця! 
11
Sanne / Адказаць
20.07.2017 / 17:14
та што вьі такое кажаце, гєтаж бедньія жанчьіньі так страшна пакутуюць ад хатняга гвалту з боку грубьіх неацесаньіх мужьікоу! гєта муж ва усім вінаватьі! вось запьітайце любую феміністку))) а труп мужа агрєсара трєба адкапаць і павесіць яшчє раз! у імя талерантнасці і гендєрнай роунасці. (падказка - усе маюць бьіць роуньімі але жанчьіні - троху раунейшьія)
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру