20.07.2017 / 22:58

Microsoft анансавала тэрмастат з Windows 10 і галасавым кіраваннем 1

Кампанія Microsоft прадставіла «разумны» тэрмастат для рэгулявання тэмпературы ў памяшканні. Прылада з назваю GLAS працуе на аперацыйнай сістэме Windows 10. Навінка была выраблена пры ўдзеле кампаніі Johnson Controls — стваральнікам першага электрычнага пакаёвага тэрмастату.

Апарат мае празрысты тачскрын, які дазваляе рэгуляваць тэмпературу ў памяшканні, правяраць узровень энергаспажывання і якасці паветра, а таксама праглядаць каляндар. GLAS выкарыстоўвае Windows 10 IoT Core — спецыяльную версію сістэмы, прызначаную для невялікіх прылад з чыпамі Intel і ARM.

Тэрмастат — элемент «разумнага дома», які дазваляе кіраваць мікракліматам у памяшканні (падтрымліваць зададзеную тэмпературу, вільготнасць і гэтак далей).

Ілья Параскевіч

0
321-бах / Адказаць
21.07.2017 / 09:55
...які паведамляе Майкрасофту і партнёрам, калі вы ў хаце, і што вы там робіце.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру