20.07.2017 / 17:47

«Ліквідацыя Міжнароднай канфедэрацыі саюзаў мастакоў нагадвае другі Крым». Могуць пацярпець творы беларускага мастацтва 10

У сярэдзіне ліпеня Вярхоўны суд Расіі прыняў рашэнне аб скасаванні Міжнароднай канфедэрацыі саюзаў мастакоў. І ўсё б нічога, але 10% яе маёмасці належыць Беларусі. Такім чынам, творы Савіцкага, Данцыга, Вашчанкі, Літвінавай, Паплаўскага, Шчамялёва і іншых тытулаваных мастакоў могуць перайсці ва ўласнасць Расіі, хоць ёй не належаць.

У 1992 годзе, калі ўжо не стала СССР, быў ліквідаваны агульны саюз мастакоў. Творчыя людзі вырашылі не разбягацца і стварылі новую арганізацыю. Усё, што знаходзілася на тэрыторыі новаўтвораных незалежных краін, пераходзіла ў нацыянальныя саюзы мастакоў, а частка спадчыны, што тэрытарыяльна месцілася ў Маскве ці Падмаскоўі, перадавалася ва ўласнасць новаўтворанай супольнасці.

За 25 гадоў існавання Міжнародная канфедэрацыя саюзаў мастакоў (МКСМ) зладзіла вялікую колькасць выстаў, выдала 80 альбомаў і стала ініцыятарам іншых культурных падзей.

Актыўныя праверкі МКСМ пачаліся яшчэ некалькі гадоў таму. Пасля чарговай пазапланавай праверкі Міністэрства юстыцыі Расіі, па даручэнні Генпракуратуры Расіі, «за шматлікія парушэнні заканадаўства» падало на канфедэрацыю ў суд. Сярод абвінавачванняў гучалі прэтэнзіі да камерцыйнай дзейнасці па здачы ў наём памяшканняў юрыдычным асобам, дзейнасць якіх не адпавядала заяўленым у статуце, парушэнні ў справаздачнасці па выдаткоўванні сродкаў, бессістэмнасць правядзення пасяджэнняў і іншае.

«Калі мы на судах задавалі пытанне, якую канкрэтна шкоду нанесла наша арганізацыя грамадзянам Расіі ці дзяржаўным інтарэсам — ніхто адказаць не змог. Калі мы пыталіся, якая сацыяльная матывацыя і карысць ад прыпынення нашай дзейнасці — адказу таксама не прагучала», — абураецца старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца.

Рыгор Сітніца.

«Увесь судовы працэс і прадстаўленыя нам абвінавачванні даволі абсурдныя, аднак доказы і аргументы з боку нашых адвакатаў суддзёй нават не разглядаліся. Усё гэта вельмі падобнае да сітуацыі з Крымам: проста камусьці вельмі хочацца адхапіць сабе маёмасць ў цэнтры Масквы.

За тое, у чым нас абвінавачваюць, выпісваюць штрафы, выносяць папярэджанні, але не ліквідуюць арганізацыю з 25-гадовым стажам! Мы ж не тэрарысты ці наркаманы якія-небудзь, мы мастацтвам займаліся, добрай справай, плацілі дзяржаве падаткі… Мяне ўзрушае нахабства і нежаданне некаторых рускіх працаваць у прававым полі не фармальна, а рэальна».

Спадар Рыгор, які ў 2015 годзе з’яўляўся прэзідэнтам МКСМ, адзначае, што, калі арганізацыю ўсё ж ліквідуюць, мастакі з розных краін не толькі пазбавяцца магчымасці выстаўляцца, абменьвацца досведам на шырокім геаграфічным узроўні. Акрамя таго, кожная з нацый страціць значную частку ўласных карцін.

«Мой жыццёвы вопыт падказвае, што далей наўрад ці ўсе творы мастацтва будуць перададзеныя ў музейныя фонды. Яны лёгка могуць асесці ў прыватных калекцыях — у гэтым наша асноўная трывога», — непакоіцца Рыгор Сямёнавіч.

Афіцыйныя прадстаўнікі канфедэрацыі збіраюцца аспрэчваць рашэнне аб ліквідацыі: будуць падавацца касацыйныя скаргі, мастакі маюць намер звяртацца ў міжнародныя суды. Да прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, генпракурора Расіі і іншых службоўцаў ужо былі адпраўленыя лісты з просьбамі аб дапамозе.

«Расія, канечне, даўно наплявала на прававыя міжнародныя стандарты, аднак мы ўсё ж яшчэ разлічваем на здаровы сэнс, які пераможа», — дадае Рыгор Сітніца.

Кацярына Карпіцкая, фота аўтара

1
алекс / Адказаць
20.07.2017 / 18:21
Гэта не вапрос ураўня прэзідзента Расіі. Вот еслі бы у ніх мусар не вывазілі ілі каналізацыю прарвала і лайном ў офісе пахла - тагда выхад пісаць Пуціну слёзные пісьма)) Если серьёзно, то шансов 0,0! Путин такими делами как передача картин Беларуси не занимается и не займётся. По его панятиям: "Пацаны делают работу. Они должны получить за неё деньги" (по Ю.Латыниной).
0
metsavend / Адказаць
20.07.2017 / 21:07
В нынешней России это считается нормальным: хапнуть чужое и объявить его своим. 
1
Аня / Адказаць
20.07.2017 / 22:04
Ели говорить о ликвидации, то имеется в виду возврат имущества учредителей . Картины не дешевые и имеют ценность . В случае нацианолизации   можно вернуть денежный эквивалент через  Международный суд . Благо у России собственности  много за рубежом. Ноя думаю дело до этого не дойдет.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру