20.07.2017 / 17:14

У Барысаве звольнілі міліцыянтаў, якія адмаўляліся выходзіць на працу 10

Трох участковых міліцыянтаў з Барысаўскага РУУС, якія адмовіліся выходзіць на працу, звольнілі з органаў. Ужо былы супрацоўнік міліцыі распавёў TUT.BY, чаму вырашыў сысці.

— Раніцай у панядзелак, 17 ліпеня, мне патэлефанавалі і папрасілі прыйсці ў РУУС. Сказалі, усе дакументы на звальненне гатовыя, з Мінска прыехаў супрацоўнік па кадрах. У той жа дзень быў падпісаны загад, афіцыйна ўсе трое звольненыя па артыкуле «парушэнне ўмоў кантракту»: мы ж не выходзілі на працу, — распавядае ўжо былы ўчастковы інспектар Барысаўскага РУУС.

Нагадаем, у Барысаўскім РУУС за месяц заяву на звальненне напісалі 5 чалавек, сярод іх — 3 участковых. Навіна пра гэта была апублікаваная ў пятніцу ўвечары, у панядзелак раніцай іх ужо звольнілі. Як кажуць былыя міліцыянты, яны б з задавальненнем засталіся, калі б не папяровая валакіта і паказчыкі, якія патрабавала выканаць кіраўніцтва.

— У нас фіксаваная норма складзеных пратаколаў за дробныя хуліганствы, распіццё альбо з'яўленне ў п'яным выглядзе, накіраваных у ЛПП, выяўленых парушэнняў у пэўных катэгорый раней судзімых, раскрытых злачынстваў і г. д. Участковыя павінны завесці табелі, у якіх неабходна адзначаць лічбы па дадзеных паказчыках, і якія па першым патрабаванні неабходна прад'явіць, — распавядае ўжо былы ўчастковы міліцыянт Барысаўскага РУУС. — У апошні час укаранілася практыка збору асабістага саставу для справаздачы аб паказчыках. Нягледзячы на тое, якая змена ў чалавека, быць можа, выхадны, усе збіраюцца ў зале, і пачынаецца «разбор палётаў». Па прозвішчах паднімаюцца ўчастковыя, усім задаецца адно і тое ж пытанне: колькі людзей вы накіравалі ў ЛПП? За студзень 2017 неабходна было, каб кожны ўчастковы накіраваў па адным чалавеку, да канца сакавіка — дваіх, за справаздачныя паўгода — траіх. Натуральна, што далёка не кожны справіўся з гэтай місіяй. Такіх цалкам чакана пазбаўлялі прэміяльнай надбаўкі да трох месяцаў з перспектывай дысцыплінарнага спагнання па выніках наступнага месяца.

Міліцыянты былі незадаволеныя тым, што працавалі ненармаваны працоўны дзень, часта выходзілі ў выхадны. Пры гэтым не адмаўляюць: у іх сапраўды былі «прамашкі і няўдачы на працы».

— Шмат сіл марнуеш на абсалютна бескарысныя рэчы: напісанні рапартаў на ўсё запар. Акрамя тваіх непасрэдных абавязкаў участковага, неабходна несці службу на розных мерапрыемствах, якія ў Барысаве праходзяць з зайздроснай рэгулярнасцю. А яшчэ трэба на дзяжурства схадзіць, паслухаць чарговую лекцыю, напісаць канспект, пару гадзін у дзень адсядзець на нарадах, трапіць туды і сюды, круціцца, круціцца і яшчэ раз круціцца… А ў канцы дня слушнае пытанне начальства: што зрабіў за дзень? Аказваецца, што і нічога карыснага, праўда, аднекуль узяўся велізарны стос спісанай паперы, незразумела для чаго і для каго. На самай справе зразумела — для справаздачнасці. А вось для чаго гэтая справаздачнасць, ужо незразумела, — здзіўляецца былы вартавы парадку.

Участковыя ўдакладняюць: у міліцыі ёсць шмат добрага, аднак сцвярджаюць, што любая ініцыятыва спынялася на самым пачатку. Маладых спецыялістаў не змагла ўтрымаць нават добрая зарплата — 700 рублёў. Пасля звальнення ім прыйдзецца выплаціць доўг дзяржаве ў 10 тысяч рублёў — менавіта столькі на іх было выдаткавана, пакуль яны знаходзіліся на дзяржзабеспячэнні ў Магілёўскім інстытуце МУС.

Нагадаем, раней Яўген Сачак, афіцыйны прадстаўнік УУС Мінскага аблвыканкама, тлумачыў прычыну нявыхаду на службу супрацоўнікаў так:

— Асноўная прычына — нежаданне добрасумленна выконваць службовыя абавязкі. Адзначу, што ўсе гэтыя супрацоўнікі маюць дысцыплінарныя спагнанні, у большасці выпадкаў за неналежны разгляд зваротаў і заяў грамадзян.

Звальненне супрацоўнікаў ва УУС каментаваць не сталі.

0
Читатель / Адказаць
20.07.2017 / 18:21
А что их "коллеги"? Держаться за тепленькое местечко и исполняют преступные приказы? О какой службе в милиции можно идти речь, если их предают даже собственные братья по службе.

Невозможно нести службу своему народу и пресекать совершение преступлений, когда преступления совершаются чуть ли не каждый день прямо на их глазах.
3
алекс / Адказаць
20.07.2017 / 18:31
Так в милиции оказывается тоже бумагамарательство что и везде. У меня однокурсники после увольнения из милиции месяц-другой просто тупо спят. Выспаться не могут. Работа там это колоссальный стресс! А люди в большинстве своём там нормальные. Такие как и везде. Не лучше не хуже. Просто условия им там создают невыносимые как впрочем и всем кто работает на государство, кого не возьми. Лукашенко так закрутил гайки что резьбу начинает постепенно сносить. Эта не первая и не последняя такая история. И важно чтобы о таких историях общество знало! Нашай ніве огромный РЕСПЕКТ!
0
лахва / Адказаць
20.07.2017 / 18:56
У нас фіксаваная норма складзеных пратаколаў за дробныя хуліганствы, распіццё альбо з'яўленне ў п'яным выглядзе, накіраваных у ЛПП, выяўленых парушэнняў у пэўных катэгорый раней судзімых, раскрытых злачынстваў і г. д мдя...
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру