20.07.2017 / 19:30

Мінчук затрымаў злодзея, які скраў у яго кашалёк у аўтобусе 3

У Мінску двое кішэннікаў спрабавалі скрасці ў маладога чалавека кашалёк, але яму ўдалося затрымаць аднаго з іх, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Мінчук ехаў у аўтобусе, калі заўважыў, што з яго сумкі нехта выцягнуў партманэ з грашыма. Павярнуўшыся, ён убачыў двух незнаёмых мужчын, адзін з якіх збег, як толькі аўтобус спыніўся. Другі зламыснік таксама паспрабаваў уцячы, аднак пацярпелы затрымаў мужчыну і стаў патрабаваць вярнуць выкрадзенае. Высветліўшы, што партманэ знаходзіцца ў саўдзельніка, ён выклікаў міліцыю.

Супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС сталіцы, якія прыбылі на месца здарэння, затрымалі 32-гадовага мужчыну, які, як высветлілася, быў раней судзімы за кішэнныя крадзяжы. Неўзабаве быў затрыманы і яго саўдзельнік — 34-гадовы мінчанін, раней судзімы за рабаванне.

У дачыненні да зламыснікаў распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 («Крадзеж») КК РБ.

nn.by

12
Андрэй / Адказаць
20.07.2017 / 19:40
А пакуль ён чакаў міліцыю, ён яму па капялюшы не настукаў?
1
Генэрал Голад / Адказаць
20.07.2017 / 19:46
Аматары сьпеваў Віці Каленвала.
0
ddd / Адказаць
20.07.2017 / 20:47
Нет. Он сам упал на асфальт. Все 32 раза.
Паказаць усе каментары/ 3 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру