20.07.2017 / 20:54

Замест кіно і серыялаў: па туркменскім ТБ цяпер чытаюць уголас кнігі прэзідэнта 21

У Туркменістане кнігі аўтарства мясцовага прэзідэнта і па сумяшчальніцтве актыўнага пісьменніка Гурбангулы Бердымухамедава пачалі ўголас чытаць па тэлевізары замест забаўляльных перадач. Пра гэта ідзе гаворка ў сюжэце «Настоящего времени».

«Прэзідэнт Туркменіі Гурбангулы Бердымухамедаў не толькі доктар, спартсмен і музыка, але і пладавіты пісьменнік, які напісаў больш за 40 кніг: пра лекавыя расліны, коней, гарбату і «шчаслівае жыццё», — адзначае выданне.

Цяпер кнігі прэзідэнта чытаюць па туркменскім тэлебачанні замест забаўляльных перадач.

Нагадаем, яшчэ адзін таленавіты кіраўнік — прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура — вядзе на мясцовым радыё і ТБ шоу пра сальсу.

nn.by

40
Поц / Адказаць
20.07.2017 / 21:04
Это получше чем тупые игры престолов!
1
Running / Адказаць
20.07.2017 / 21:06
Дзякуй, што наш кнiгi не пiша. Нам хапае яго захаплення эканомiкай i спортам за якiя ужо не ведаем як расплацiцца.
2
Белабандэравец / Адказаць
20.07.2017 / 21:15
Звычайна чытаюць не ўслых, а ўголас...
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру